Работа психолога в хосписе (Праца псыхоляга ў хоспісу)

В хосписе умирал пациент. Его жена присутствовала при этом, врач и психолог — тоже. Помогали, поддерживали, как могли. Когда мужчина умер, жена еще некоторое время оставалась возле него, а потом пришла в ординаторскую. Она плакала и обнимала врача и меня, благодарила за помощь, за внимание, за то, что были рядом с ней и ее мужем в самые тяжелые минуты.

В хосписе, где находятся пациенты с терминальной стадией онкологии, жизнь всегда бурлила, кипела. Мне иногда казалось, что я работаю в реанимации, или на фондовой бирже. Кто-то из пациентов приходил к Богу, кто-то наоборот, уходил от Него. Кто-то принимал тот факт, что умирает, кто-то боролся со смертью и с болезнью до последнего. Кто-то боялся смерти, кто-то собирался встретить ее с интересом — как захватывающее путешествие в неизвестную страну, и надеялся на персонал больницы, что он создаст ему как можно более комфортные условия для перехода через "границу", чтобы произошел он "без боли, слез и страданий ". Кто-то мирился с родственниками, с которыми уже давно не общался, и плакал от радости, а кто-то кричал, что никогда не сможет простить. Кто-то оставлял своих детей и внуков без квартиры, без наследства, а к кому-то приходил нотариус. А кто-то оставлял и деньги, и квартиру и еще много чего тому, кто все это вскоре пропьет и прогуляет.

— Психологи! Психологи! — звали нас врачи и медсестры, когда нужно было бежать и оказывать срочную психологическую помощь пациенту или его родственнику.

От эмоционального выгорания на протяжении трех лет работы в хосписе меня спасал святой брат Франциск, который всегда был рядом. Также помогали занятия фотографией и поездки за город. И коллега-психолог вместе с врачом — прекрасные люди и высококвалифицированные специалисты. Коллега-психолог отработала в хосписа семь лет и уволилась этим летом. Психологи, которые сейчас работают в хосписе, тоже очень хорошие специалисты!

В отделении сестринского ухода, где я работаю уже более полугода, пациенты совсем другие. Здесь, начиная беседу с человеком, чаще всего сразу же попадаешь в другую реальность, не доступную для понимания "обычному" человеку. Я пытаюсь исследовать ее и понять хотя бы немного, и описать, если это возможно. Ведь совсем немного специалистов работает с такими людьми. Часто родственники пациентов удивляются, как у нас с коллегой-психологом хватает терпения, выдержки и сил подолгу слушать рассказы тяжело больных людей с болезнью Альцгеймера, деменцией, энцефалопатией и т.д.

… Беседую с только что поступившей в больницу бабушкой. — А у тебя все зубы есть? — вдруг спрашивает она. Еще не успеваю ничего ответить, как ее соседка спрашивает у меня: — А ты хорошо готовишь? …)) Вот так садишься на корабль и никогда заранее не знаешь, в какой порт он прибудет )

Ни "реанимации", ни "биржи" в отделении нет. Есть "состояние пациента тяжело стабильное" (слова переставлены не случайно!)

В других странах Церковь и Костёл берут опеку над такими больницами. В нашей стране, к сожалению, пока что такого нет.

Думаю, было бы правильнее, если бы в хосписе и в отделении сестринского ухода психологи были приходящими, а их коллектив и руководство находились в соответствующем психологическом центре — светском, или при Церкви (Костёле). Но это уже тема для следующей статьи.

— Работа у Вас очень тяжелая, но и очень благородная, — говорит мне бабушка Мария, которая уже несколько раз лежала в больнице. Приятно слышать такое от пациентов )

***

У хоспісу паміраў пацыент. Ягоная жонка прысутнічала пры гэтым, урач і псыхоляг — таксама. Дапамагалі, падтрымлвалі, як маглі. Калі мужчына памёр, жонка яшчэ некаторы час заставалася каля яго, а потым прыйшла ў ардынатарскую. Яна плакала і абдымала ўрача і мяне, дзякавала за дапамогу, за ўвагу, за тое, што мы былі побач зь ёй і зь ейным мужам у самыя цяжкія хвіліны.

У хоспісу, дзе знаходзяцца пацыенты з тэрмінальнай стадыяй анкалёгіі, жыцьцё заўсёды бурліла, кіпела, віравала. Часам здавалася, што я працую ў рэанімацыі, або на фондавай біржы. Хтосьці з пацыентаў прыходзіў да Бога, хтосьці наадварот, сыходзіў ад Яго. Хтосьці прымаў той факт, што памірае, хтосьці змагаўся са сьмерцю і з хваробай да апошняга. Хтосьці баяўся сьмерці, хтосьці зьбіраўся сустрэць яе зь цікавасьцю — як захапляльнае падарожжа ў невядомую краіну, і спадзяваўся на пэрсанал бальніцы, што ён створыць яму як мага больш камфортныя ўмовы дзеля пераходу празь “мяжу”, каб адбыўся ён “бяз болю, сьлёзаў ды цярпеньняў”. Хтосьці мірыўся з сваякамі, зь якімі ўжо даўна не кантактаваў, і плакаў ад радасьці, а хтосьці крычэў, што ніколі не прабачыць. Хтосьці пакідаў сваіх дзяцей і ўнукаў без кватэры, бяз спадчыны, а да кагосьці прыходзіў натарыюс. А хтосьці пакідаў і грошы, і кватэру і яшчэ шмат чаго таму, хто ўсё гэта неўзабаве прап’е ды прагуляе.

— Псыхолягі! Псыхолягі! – клікалі нас урачы і мэдсёстры, калі трэба было бегчы ды аказваць тэрміновую псыхалягічную дапамогу пацыенту або ягонаму сваяку.

Ад эмацыянальнага выгараньня напрацягу трох гадоў працы ў хоспісу мяне ратаваў сьвяты брат Францішак, які  заўсёды быў побач. Таксама ратавалі заняткі фатаграфаваньнем і паездкі за горад. І калега-псыхоляг разам з урачом — цудоўныя людзі і высокакваліфікаваныя спэцыялісты. Калега-псыхоляг адпрацавала ў хоспісу 7 гадоў і звольнілася гэтым летам. Псыхолягі, якія зараз працуюць у хоспісу, таксама вельмі добрыя спэцыялісты!

У аддзяленьні сястрынскага догляду, дзе я працую ўжо больш за паўгады, пацыенты зусім іншыя. Тут, пачаўшы размову з чалавекам, часьцей за ўсё адразу ж патрапляеш у іншую рэальнасьць, не даступную для разуменьня “звычайнаму” чалавеку. Я спрабую дасьледваць яе ды зразумець хаця б крышачку і апісаць, калі гэта магчыма. Бо зусім няшмат спэцыялістаў працуе з такімі людзьмі. Часта сваякі пацыентаў зьдзіўляюцца, як у нас з калегай-псыхолягам хапае цярпеньня, вытрымкі ды сілаў падоўгу слухаць  аповеды цяжка хворых людзей з хваробай Альцгеймера, дэменцыяй, энцэфалапатыяй і г.д.   

… Размаўляю з толькі што паступіўшай у бальніцу бабуляй. — А ў цябе ўсе зубы ёсьць? – раптам пытаецца яна. Яшчэ не пасьпяваю нічога ёй адказаць, як ейная суседка пытаецца ў мяне: — А ты добра гатуеш? … )) Вось так садзісься на карабель і ніколі загадзя ня ведаеш, у які порт ён прыбудзе )

Ні “рэанімацыі”, ні “біржы” у аддзяленьні няма. Ёсьць “стан пацыента цяжка стабільны” (словы ў выказваньні перастаўленыя не выпадкова!)

У іншых краінах Царква ды Касьцёл апякуюцца такімі бальніцамі — і пацыентамі, і супрацоўнікамі. У нашай краіне, на жаль, пакуль што такога няма. 

Мяркую, было б больш слушна, калі б у хоспісу і ў аддзяленьні сястрынскага догляду псыхолягі былі прыходзячымі, а іхны калектыў і кіраўніцтва былі б у адпаведным псыхалягічным цэнтры — сьвецкім, або пры Касьцёле ці Царкве. Але гэта ўжо тэма для іншага артыкула.

— Праца ў Вас вельмі цяжкая, але ж і вельмі высокародная, — кажа бабуля Марыя, якая ўжо некалькі   разоў ляжала ў бальніцы.  Прыемна чуць такое ад пацыентаў )

Похожие статьи: